Упершыню за доўгі час у газеце гарвыканкаму можна азнаёміцца з альтэрнатыўнымі меркаваннямі, агучанымі трыма незалежнымі кандыдатамі. На мінулых выбарах у парламент, напрыклад, праграмы цэнзураваліся, і матэрыялы сябра АГП Мацвея Хатары тагачасны рэдактар адмовіўся друкаваць бясплатна, з-за зместу.
Прачытаўшы абвестку на сайце Віцебскага гарвыканкама, трапіць на сустрэчу з кандыдатам Васілём Чэканам, які балатуецца па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, спрабавала ягоная канкурэнтка Алена Шабуня. Аднак знайсці кандыдата ёй не ўдалося.
Таццяна Шамбалава сумесна са сваёй даверанай асобай Віталём Рымашэўскім накіравала скаргі ў акруговую камісію Крычаўскай выбарчай акругі №83, Магілёўскую абласную камісію і ЦВК на парушэнне выбарчага заканадаўства пры правядзенні тэледэбатаў.
Спачаткуна агітацыйных стэндах і вітрынах устаноў культур з’явіліся агітацыйныя ўлёткі дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Мікалая Калтунова. 24 жніўня да гэтых улётак дадаліся агітацыйныя плакаты алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Багдановіча.
Цікавым падецца той факт, што напярэдадні свайго зняцця цяпер ужо былы кандыдат выступіў з перадвыбарчай прамовай у эфіры тэлеканала СТБ, пад час якой распавёў пра сваё свядомае рашэнне аб удзеле ў гэтых выбарах і падтрымаў існуючую уладу.