У сярэдняй школе № 21, дзе ў першы дзень датэрміновага галасавання праводзіўся агульнашкольны бацькоўскі сход і выступала кандыдат у дэпутаты Вольга Палітыка, і на другі дзень датэрміновага галасавання таксама адбыўся сход бацькоў – ужо 1-3 класаў.
Незалежныя назіральнікі распавялі пра тое, як мясцовыя ўлады выбарачна спрыяюць кандыдатам у дэпутаты. Напрыклад, у пасёлку Брожа (Сельская акруга) на сустрэчу з гендырэктарам "Бабушкиной крынки" Ігарам Кананчуком былі запрошаныя выбаршчыкі ў працоўны час.
З пачаткам датэрміновага галасавання ў адмысловых рубрыках “Выбары-2016” на інтэрнэтах-старонках органаў выканаўчай улады ў Брэсцкім рэгіёне значна павялічылася колькасць паведамленняў, але тычацца яны ў асноўным прэтэндэнтаў, што карыстаюцца падтрымкай уладаў.
Не толькі ў МДУ ім. А. А. Куляшова заганяюць на датэрміновае галасаванне. Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зрабілі невялікі фотарэпартаж з УІК №42 выбарчай акругі №85 пад час датэрміновага галасавання стужэнтаў Магілёскага медыцынскага каледжу.
Па дадзеных назіральнікаў кампаніі, атрыманых са 189 выбарчых участкаў, колькасць прагаласаваўшых за другі дзень датэрміновага галасавання склала 12 955 чалавек, а паводле пратаколаў УВК -- 14 004 чалавек. Розніца складае 1 049 чалавекі, альбо 7,5%.
У імправізаванай казцы для дарослых эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч заклікае "студэнтаў-трусікаў" не падпарадкоўвацца "дэканам-ваўкам", якія заганяюць іх на датэрміновае галасаванне. Пра выпадкі прымусу праваабаронца просіць паведамляць на "гарачую лінію".