Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: для аднаго кандыдата – сустрэча ў працоўны час, для іншага – “усе на працоўных месцах”

Незалежныя назіральнікі распавялі пра тое, як мясцовыя ўлады выбарачна спрыяюць кандыдатам у дэпутаты. Напрыклад, у пасёлку Брожа (Сельская акруга) на сустрэчу з гендырэктарам "Бабушкиной крынки" Ігарам Кананчуком былі запрошаныя выбаршчыкі ў працоўны час.

Адразу пасля гэтай сустрэчы тут мусіла адбыцца сустрэча з кандыдаткай Марыяй Сушчанкай (старшыня Глушанскага сельсавету). Але калі яна прыехала ў сельскі клуб Брожы, там ужо нікога не было. Кандыдатцы паведамілі, што "ўсе разыйшліся па працоўных месцах".

Тым не менш галасаванне на выбарчым участку №4 у Брожы пакуль ідзе квола, за два дні тут прагаласавалі толькі 12 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары