Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Паведамляйце праваабаронцам пра парушэнні на выбарах!

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адкрыла “гарачую лінію” для паведамленняў пра парушэнні падчас выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6-га склікання.  

Мы заклікаем паведамляць пра парушэнні, сведкамі якіх вы сталі.
Нас цікавяць наступныя факты:
- прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні
- незаконная агітацыя за кандыдатаў па месцы вашай працы ці вучобы
- укід бюлетэняў у скрыні на выбарчых участках
- замена выбарчых бюлетэняў.

Калі вы сталі сведкам пералічаных ці іншых парушэнняў выбарчага заканадаўства, паведамляйце пра іх, калі ласка:

Будзем удзячныя, калі да сваіх паведамленняў вы зможаце прыкласці відэа, аўдыё і фота, якія сведчаць пра зафіксаваныя вамі парушэнні.

Падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання па ўсёй краіне таксама будзе працаваць тэлефонная лінія:

З 5 да 14 верасня - з 09:00 да 21:00
11 верасня - кругласуткава.

Тэлефануйце на нумар, пазначаны для вашага горада ці рэгіёна.

Кожнае вашае паведамленне важнае! Канфідэнцыйнасць гарантуем!

Мы, назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, не падтрымліваем якія-небудзь палітычныя партыі. Мы вядзем незалежны маніторынг па ўсёй краіне і ў ацэнках выбарчага працэсу зыходзім выключна з прынцыпаў свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў, пры якіх народ Беларусі можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні сваёй краінай.   

Мы лічым сваім саюзнікам кожнага грамадзяніна, якому неабыякава, у якой Беларусі ён будзе жыць заўтра. Кожнага, хто адчувае асабістую адказнасць за ўдзел у любой несправядлівасці ці беззаконні, што ўкараняюцца дзяржавай.   

Не замоўчвайце несправядлівасць і беззаконне!


Каментары