Выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара і адказны сакратар газеты «Веснік Магілёва» прызнаны вінаватымі ў парушэннях пры выпуску нумара, дзе змешчана інфармацыя аб фармаванні ўчастковых камісій.
Па дадзеных назіральнікаў кампаніі, атрыманых са 182 выбарчых участкаў, колькасць прагаласаваўшых за чацвёрты дзень датэрміновага галасавання склала 18 572 чалавекі, а паводле пратаколаў УВК 21 276 чалавек. Розніца складае 2 704 чалавекі, альбо 12,7%.
Перадвыбарчы плакат у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Анатоля Дашко, які працуе галоўным лекарам Брэсцкага радзільнага дому, непасрэдна ў памяшканні, дзе ідзе датэрміновае галасаванне, вывесіў старшыня выбаркаму.
Незалежныя назіральнікі заяўляюць пра вялікія лічбы, якія сябры камісіі "дамалёўваюць" у выніковых пратаколах. Некалькі назіральнікаў падалі з гэтай нагоды скаргі старшыням участковых камісій, і ўжо атрымалі выбачэнні і тлумачэнні.
Адзін з кандыдатаў у дэпутаты па Светлагорскай акрузе, сябра партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Дайнека сёння накіраваў скаргу ў акруговую камісію з нагоды разыходжання дадзеных участковай камісіі і назіральнікаў.
Кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай акрузе Юрый Ляшэнка 8 верасня звярнуўся ў міліцыю з заявай наконт масавага знішчэння яго агітацыйнай прадукцыі на прыпынках грамадскага транспарту, адмысловых дошках, стэндах і ў іншых месцах, дазволеных для размяшчэння агітацыі.