У Светлагорску ніхто з 24 кандыдатур ад партыі левых «Справядлівы свет» не трапіў у склад участковых камісій. Больш таго – кандыдатуры нават не разглядаліся, бо ліст з партыйнымі пратаколамі аб вылучэнне райвыканкам атрымаў позна – 26 ліпеня.
Алесь Мех з сябрамі ініцыятыўнай групы размясцілі пікет проста каля дзвярэй рэдакцыі газеты. Здзіўленыя журналісты назіралі праз вокны. Пра нейкі момант да іх выскачыла журналістка Людміла Пашковіч і спытала, што тут такое адбываецца.
Для райгазеты гэта смелы артыкул. У ім ўпершыню ўзгадана і пра апазіцыйныя палітычныя сілы, якія ўдзельнічаюць у выбарах, у прыватнасці, пра пазачарговы з’езд Партыі БНФ і вылучэнне на ім 72 прэтэндэнтаў на дэпутацкае месца.
Старшыня акруговай камісіі сваю адмову матывавала артыкулам 67 Выбарчага кодэкса, згодна з якім “праверку сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў ажыццяўляюць члены акруговых выбарчых камісій. Удзел назіралнікаў у працэсе праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў не прадугледжаны”.
Адсутнасць заканадаўча замацаваных крытэрыяў для прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій па-ранейшаму робіць магчымым суб’ектыўны падыход да персанальнага складу гэтых камісій; Пастанова ЦВК № 18 на практыцы не паспрыяла большаму палітычнаму плюралізму