Гродзенскі незалежны назіральнік Раман Юргель накіраваў скаргу ў ЦВК, у якой звяртае ўвагу на сістэмнае парушэнне заканадаўства рэдакцыяй афіцыйнага органа Гродзенскага аблвыканкаму “Гродзенская праўда”.
Паводле ЦВК, найбольшую колькасць вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі маюць грамадскія арганізацыі — 49,9%. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у каментары Свабодзе назваў гэта "спецыфікай палітычнай сістэмы Беларусі".
Акрамя таго, ад грамадзян шляхам падачы адпаведных заяў у мясцовыя выканкамы ў склады камісій вылучаны 4 116 чалавек (39,3% ад агульнай колькасці), ад працоўных калектываў - 1 630 чалавек (15,5%).
Зэльвенская раённая газета “Праца” толькі ў панядзелак, 25 ліпеня, на сваім сайце напісала пра тое, што па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 зарэгістравана шэсць ініцыятыўных груп грамадзян па збору подпісаў для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты.