Інтэрнэт-старонкі Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Смаргонскага, Шчучынскага раённых выканаўчых камітэтаў маюць толькі рускамоўную версію.
У Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 зарэгістравана тры ініцытыўныя групы, у Пінскай сельскай акрузе №15 – дзве, аднак мясцовая прэса распавядае выключна пра пікеты, што ладзяць гарадскія арганізацыі РГА “Белая Русь” і БРСМ.
Па прапанове старшыні камісіі было прынята рашэнне аб надзяленні старшыні камісіі Уладзіміра Хлябіча правам аддаваць распараджэнні па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў без абавязковага склікання паседжанняў.
Гродзенскія назіральнікі атрымалі адмоўныя адказы з акруговых выбарчых камісій, куды яны накіроўвалі заявы з просьбай даць ім мажлівасць прысутнічаць пры праверцы падпісных лістоў і непасрэдна назіраць за працэсам праверкі подпісаў.
Размова ідзе пра Мікалая Лугаўскога, які займае пасаду другога сакратара Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’ядання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, а вылучаны кандыдатам у дэпутаты ад Камуністычнай партыі Беларусі па Белавежскай выбарчай акрузе №8.
Прэтэндэнт у кандыдаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іван Шэга атрымаў адказ ад рэдактара зэльвенскай раённай газеты “Праца” на ягоны запыт, дзе ставілася пытанне пра тое, чаму газета асвятляе збор подпісаў толькі за вылучэнне аднаго кандыдата.