«І вось не паспеў я атрымаць рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, як тут жа мяне зноў пацягнулі ў суд камунальнікі з запатрабаваннем вызваліць манеўранае жыллё, хоць мінулы раз суд пастанавіў, што камунальнікі не могуць больш падаваць на нас зыскі – яны прайгралі суд».
Тэрмін “палітычныя якасці”, тлумачэння якога няма ў выбарчым заканадаўстве і які пры гэтым з’яўляецца важным крытэрам адбору асобаў у выбарчыя камісіі, мусіць быць прыбраны з Пастановы ЦВК №18, лічыць аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка.
"Першыя паўгадзіны мы стаялі ў пікеце, і да нас не тое каб ніхто не падыходзіў – усе стараліся абмінуць, адварочваліся, абыходзілі… Пакуль не падыйшла маладая маці з дзіцём, не загаварыла з намі. Вось тады пачалі падыходзіць і іншыя. Калі пераканаліся, што “гэта бяспечна”.
Па словах актывіста, падчас гутарак праваахоўнікі цікавіліся ўмовамі захоўвання яго паляўнічай зброі, называлі іншыя падставы для “візітаў”. І толькі пасля таго, як Каранкевіч паабяцаў абскардзіць дзеянніі хоцімскіх праваахоўнікаў у судзе, тыя крыху знізілі свой імпэт.
У бялыніцкай раённай газеце “Зара над Друццю” апубліканае рашэнне Бялыніцкага райвыканкама “Аб вызначэнні ў Бялыніцкім раёне месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў”.
“Рытуальныя размовы пра тэхнічнае забяспячэнне выбарчага працэсу закрываюць сабой уласна выбар паміж ідэямі, шляхамі і асобамі”, — рэзюмуе Андрэй Бастунец, распавядаючы пра берлінскую канферэнцыю на тэму свабоды СМІ і выбараў, у якой брала удзел старшыня ЦВК.
Пасля разгляду запланаваных пытанняў старшыня АВК заявіў: «Паседжанне скончанае, усе свабодны». А пасля секунднай паўзы: «Сябраў камісіі прашу застацца, будзем вырашаць арганізацыйныя пытанні».