Ініцыятыўная група 28-гадовага фермера з Навагрудка Вадзіма Левана (Рух “За свабоду”) ужо здала на праверку 1000 подпісаў. Па яго словах, на 16 гадзін 10 ліпеня яго ініцыятыўная група ўжо сабрала больш за 1100 подпісаў.
Таксама з’явілася інфармацыя, што за дадзеную прэтэндэнтку прапаноўвалi падпiсацца працоўным аднаго з будаўнiчых трэстаў Светлагорска ў працоуны час. Гэтая інфармацыя будзе ўдакладняцца на прадмет выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў.
У трох Бабруйскіх акруговых выбарчых камісіях завершыўся прыём дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. У першыя дні дакументы ў ВК панеслі прэтэндэнты ад дэмакратычнай супольнасці, а пазней да іх далучыліся канкурэнты з моцным “тылам” - начальнікі і чыноўнікі.
У суботу, 9 ліпеня, у цэнтры Слоніме з’явіліся адразу чатыры пікеты, на якіх сябры ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты збіралі подпісы за іх вылучэнне. Два з іх – па зборы подпісаў у падтрымку вылучэнца ад Партыі БНФ Івана Шэгі.
Гродзенскія незалежныя назіральнікі адзначаюць вылучэнне альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у дэпутаты па выбарчых акругах абласнога цэнтру, а таксама дастаткова вялікую колькасць зарэгістраваных ініцыятыўных груп.
У Бабруйску прайшоў сумесны пікет прэтэндэнтаў у кандыдаты ад партый АГП і БХД. На пляцоўцы каля лазні на вуліцы Мінскай размесціліся ініцыятыўныя групы Алега Жалнова, Таісіі Кабанчук і Арсеня Чыгіра. Пікеты наведалі лідэры партый - Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі.
Давераная асоба прэтэндэнта ў дэпутаты Алега Жалнова расказала, што каля гіпермаркету "Еўраопт" невядомая жанчына спрабавала сарваць збор подпісаў. Галіна Смірнова адзначыла, што гэта было вельмі падобна на правакацыю.