Многія віцябляне нават не ведаюць, што ў краіне неўзабаве пройдуць выбары. Да такіх высноваў прыйшлі ўдзельнікі пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты прадпрымальніцы Ірыны Яскевіч.
Пасля таго, як “Праваабаронцы за свабодныя выбары” заўважылі несупадзенні ў інфармацыі аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп у агульным спісе і спісе са звесткамі патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, ЦВК знайшлі і дадалі "згубленых" 8 чалавек.
Сябры ініцыятыўнай групы Івана Шэгі ў бліжэйшыя дні плануюць наладзіць пікет у Зэльве. Дарэчы, там былі праведзеты пакуль толькі пікеты ў вёсках Князева і Елка Зэльвенскага раёна дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алы Сопікавай, якая зноў вырашыла стаць дэпутатам.
Пікеты па зборы подпісаў пакуль не сталі масавай з’явай на Віцебшчыне. Праваабаронцы не выключаюць, што, як і раней, для збору подпісаў за вылучэнне “патрэбных” кандыдатаў будзе задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс.
Пераважная большасць ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістраваныя. Адмоўлена толькі 15 групам, што ў працэнтных адносінах менш за колькасць адмоваў на парламенцкіх выбарах 2012 г.