Былы кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адмовіўся ад вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 і адклікаў заяву аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы.
Андрусь Архіпенка яшчэ раней скардзіўся, што каманда гендырэктара "Бабушкиной крынки" часам пераконвала выбаршчыкаў пакідаць толькі адзін подпіс, за іх прэтэндэнта. Зараз гэтыя выпадкі пачасціліся, сцвярджае Андрусь.
Пікет каля кірмаша “Паўднёвы” быў арганізаваны дзеля збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам прадстаўніка “Гавары праўду”, прадпрымальніка Аляксандра Снарава. Многія гараджане не толькі пакідалі свае подпісы, але і казалі пра тое, з чым не згодныя ў цяперашніх умовах жыцця краіны.
Як толькі была ўключана відэакамера, сабралася чалавек дзесяць, каб паставіць свае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 галоўнага лекара абласнога радзільнага дома Анатоля Дашко.
Вяскоўцы здалёк бачылі сцяг і падыходзілі да пікетоўшчыкаў, распавядалі пра выбары, самі расказвалі пра тое, як ім жывецца ў вёсцы. А тыя, хто пры сабе меў пашпарты, пагаджаліся паставіць свае подпісы ў падтрымку доктара са Слоніма.
Магілёўская абласная газета “Магілёўскія ведамасці”, заснавальнікам якой з’яўляецца мясовы аблвыканкам, змясціла вялікі артыкул, прысвечаны асобе памочніка прэзідэнта, галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Гобарава.
Высветлілася, што каб падтрымаць Валянціна Мілашэўскага, не патрэбна прадстаўляць пашпарт, а сам падпісны ліст аформлены на сябра ініцыятыўнай групы Вольгу Клыбік, якой увогуле ў інтэрнаце ў гэты час не было.
Згодна спадара Мяшкуры, подпісы ў падтрымку кандыдата на ААТ “Крычаўцаменташыфер” сапраўды збіраліся,але, нібыта, не ў працоўны час і, нібыта, не на працоўных месцах, работнікі прадпрыемства ўсё не так зразумелі.
"У доме №9 па вуліцы Ванцэці ў Бабруйску жыхары адмовіліся падспісвацца, "бо ўжо аддалі свае галасы". Яны расказалі, што да іх прыходзілі сябры ініцыятыўнай групы Ігара Кананчука (гендырэктар ААТ "Бабушкина крынка") і пераканалі, што за іншых падпісвацца нельга".