Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Брэсце для мясцовага тэлебачання штучна стваралі “карцінку” па зборы подпісаў за праўладнага прэтэндэнта ў кандыдаты (фота)

Брэст. Збор подпісаў за вылучэнне Анатоля Дашко.
Брэст. Збор подпісаў за вылучэнне Анатоля Дашко.

16 ліпеня каля галоўнага ўваходу на рынак “Лагуна”, што знаходзіцца ў брэсцкім мікрараёне Кавалёва, дзе быў арганізаваны збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты кіраўніка гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганны Канюс.

Перад пачаткам пікета ініцыятыўную групу гэтага прэтэндэнта на рынку чакала пустая палатка чамусьці з фотаздымкамі Аляксандра Лукашэнкі, а дырэктар рынка Наталля Ільніцкая спрабавала даваць ўказанні, дзе сацыял-дэмакраты мусяць выставіць свае стэнды. Дзесьці праз гадзіну каля той самай палаткі пачаўся нейкі рух, прыехала здымачная група мясцовага дзяржаўнага тэлебачання, і як толькі была ўключана відэакамера, сабралася чалавек дзесяць, каб паставіць свае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 галоўнага лекара абласнога радзільнага дома Анатоля Дашко. У гэтай чарзе знаходзіліся супрацоўнікі рынку і вядомыя асобы, як, напрыклад, былы кіраўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама. Калі відэакамера была выключана, чарга адразу знікла.

Брэст, дырэктар рынка

“У адрозненні ад вылучэнцаў ад уладаў мы працуем адкрыта, у нас няма кішэннага тэлебачання і галоўнае для нас - людзі, - адзначыла лідар брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс. - На нашых пікетах рэгулярна адбываецца дыскусія і нават гарачыя спрэчкі, але ўсё гэта шчыра і па-сапраўднаму. Я ўдзячная жыхарам горада за падтрымку, парады, шчырыя пажаданні і нават за крытыку”.

Збор подпісаў за вылучэнне Ганны Канюс. Брэст

Збор подпісаў за вылучэнне Ганны Канюс. Брэст

Сацыял-дэмакраты ў Брэсцкай вобласці зарэгістравалі 11 ініцыятыўных груп. Штодня яны ладзяць пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне сваіх кандыдатаў на вуліцах, а таксама наведваюць выбаршчыкаў па месцы жыхарства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары