Адзначаны выпадкі перашкод у публікацыі агітацыйных матэрыялаў апазіцыйных кандыдатаў (патрабаванні ўзгадніць, скарэктаваць змест гэтых матэрыялаў); дзеючае выбарчае заканадаўства не прадугледжвае патрабавання ўзгаднення тэкстаў выбарчых друкаваных матэрыялаў друкарнямі і не накдадае такіх абавязкаў на саміх кандыдатаў;
"Этап праверкі дакументаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты даўно мінуў, але толькі цяпер мне ўдалося атрымаць копію адказа камісіі на маю скаргу аб адзінаасобным рашэнні старшыні камісіі Святланы Радзюк адмовіць мне ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў па рэгістрацыі".
«Вось гэта аператыўнасць - за такі кароткі тэрмін складзены і заключаны дамовы з банкам па адкрыцці рахунка выбарчага фонду, з друкарняй (а друкарня так аператыўна надрукавала) і ўжо вывешаныя па ўчастках і раздаюцца агітацыйныя матэрыялы кандыдата Мікалая Расохі», - здзіўляецца назіральнік.
Агітацыйная кампанія кандыдатаў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску праходзіць вяла і амаль незаўважна. Збольшага ў нешматлікіх пікетах стаяць сябры БРСМ і ГА “Белая Русь”, а на інфармацыйных стэндах размешчаюць адну ці дзве інфармацыі пра кандыдатаў.