Жодзіна: візуальная агітацыя адсутнічае (фота)
Прайшло 10 дзён з моманту рэгістрацыі кандыдаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але акрамя агульнавыбарчых інфармацыйных банераў і вывесак з нумарамі ўчастковых выбарчых камісій на ўстановах, дзе яны створаны -- у горадзе няма ніводнай візуальнай прыкметы выбарчай барацьбы і вядзення агітацыйнай кампаніі.
Па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 за дэпутацкае крэсла змагаюцца 2 кандыдаты: вылучаны ад ААТ “БелАЗ” і зборам подпісаў Дзмітрый Заблоцкі і вылучаны ад ААТ “Світанак” Аляксандар Гурыненка.
Фотарэпартаж Аляксея Лапіцкага.