У чатырох з 16-ці выбарчых акругаў у Брэсцкай вобласці колькасць выбаршчыкаў павялічылася ў параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі. У той жа час у Баранавіцкай сельскай акрузе №7 колькасць выбаршчыкаў зменшылася на 7282 чалавек.
У пачатку траўня кіраўнікі структурных падраздзяленняў ААТ “Крычаўцэменташыфер” атрымалі ўказанне ад намесніка генеральнага дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай працы, сацыяльных пытаннях і кадрах Жанны Кустрэй падаць заявы на ўступленне ў арганізацыю.