Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: у гарадскіх акругах выбаршчыкаў стала болей, у сельскай -- паменела

Як і падчас мінулых выбараў у ПП НС, колькасць выбаршчыкаў у Ленінскай і Першамайскай выбарчых акругах значна павялічылася, а на тэрыторыі Сельскай выбарчай акругі - традыцыйна зменшылася.

Межы істотна змяніліся толькі ў Сельскай выбарчай акрузе № 80 - з яе прыбралі Глускі раён, але дадалі Кіраўскі раён цалкам (дагэтуль гэты раён быў прадстаўлены ў акрузе часткова). Гэткія перастаноўкі, аднак, не павялічылі колькасць выбаршчыкаў. У гэтым годзе іх ужо 59 377, меньш на 3 419 чалавек, у параўнанні з мінулымі выбарамі.

У Ленінскай выбарчай акрузе № 78 сёння 63 133 выбаршчыкі, на 1 990 чалавек болей, чым на мінулых выбарах ў ПП НС. У Першамайскай выбарчай акрузе №79 колькасць выбаршчыкаў падрасла на 1 238 чалавек, агульная колькасць - 68 804.

Адрасы, дзе будуць размяшчацца акруговыя выбарчыя камісіі, не змяніліся: вул.Савецкая-78 (адміністрацыя Ленінскага раёна), вул.Ульянаўская 54/24 (адміністрацыя Першамайскага раёна), вул.Пушкіна 215 а (раённы Савет дэпутатаў).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары