У адміністрацыях Першамайскага і Ленінскага раёнаў 28 чэрвеня прайшлі першыя паседжанні сфармаванх акруговых камісій. Але даведацца пра іх у жыхароў Бабруйску не было магчымасці: абвестак не было ні ў газетах, ні на сайтах гарвыканкаму і адміністрацый раёнаў.
Адміністрацыя Ленінскага раёна Магілёва падае больш карыснай інфармацыі аб выбарах, чым гэта робіць адміністрацыя Кастрычніцкага раёна. Сайт Магілёўскага гарвыканкама за апошнія дні не абнаўляў перадвыбарчыя паведамленні.
Адмова членаў аблвыканкама і прэзідыюма аблсавету абмяркоўваць прэтэндэнтаў у склад камісій і галасаваць па кожнай кандыдатуры персанальна з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства, лічыць магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, спасылаючыся на рашэнне ЦВК, папрасіў растлумачыць па кожнай персаналіі прычыну ўключэння ці неўключэння ў склад камісіі. Кіраўнік абласной вертыкалі Уладзімір Даманеўскі прапанаваў яму звярнуцца з гэтым пытаннем пасля пасяджэння.