Пры разглядзе зместу інфармацыі пра кандыдатаў, якая будзе размешчана на агульных плакатах, старшыня камісіі паведаміла, што адзін з кандыдатаў мае пагашаную судзімасць, але гэта інфармацыя будзе ўключана ў інфармацыйны плакат.
Нядаўна прынятыя папраўкі ў беларускае выбарчае заканадаўства не ўлічваюць ключавыя рэкамендацыі міжнародных арганізацый, гаворыцца ў заяве назіральнай місіі ПАСЕ па выніках папярэдняга візіту ў Беларусь, піша БелаПАН.
Зрэшты, для адмовы ў рэгістрацыі былі агучаны і іншы прычыны. Напрыклад, патэнцыйны кандыдат Уладзімір Кійко, вылучэнец ад Партыі БНФ, не быў зарэгістраваны, бо назва прадпрыемства, дзе ён працуе, не адпавдае назве ў дзяржаўным рэестры.
У акруговай камісіі Лідскай выбарчай акругі № 55 акрэдытаваны тры назіральнікі: ад “Белай Русі”, “БРСМ” і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Столькі ж назіральнікаў акрэдытавана і ад такіх жа арганізацый у акруговай камісіі Навагрудскай акругі № 57.
Паведамленні пра гэта атрымалі Таццяна Севярынец, Алена Шабуня і Гяоргі Станкевіч, якіх вінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай масавай акцыі паводле рапарта намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі палкоўніка Ігара Скарыновіча.
Спадар Ушакоў піша, што іншы прэтэндэнт у кандыдаты Таццяна Марачкава была прынятая ў КПБ заднім чыслом, калі яе дакументы на вылучэнне ад з’езда КПБ былі ўжо ў ЦК КПБ у Мінску. На момант рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы Таццяна Марачкава не з’яўлялася членам КПБ
Было адмоўлена ў рэгістрацыі актывісту грамадзянскай кампаніі супраць пабудовы ў Маладзечанскім раёне буйных свінакомплексаў, прадстаўніку БХД Паўлу Пракаповічу, які, па звестках камісіі, здаў 999 подпісаў.