Абодва кандыдаты па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 парушаюць умовы выпуску і распаўсюду агітацыйных друкаваных матэрыялаў, бо на улётках, плакатах і каляндарыках і Дз.Заблоцкага, а таксама на улётках А.Гурыненкі не пазначаны патрабуемыя выбарчым заканадаўствам звесткі.
Агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты ў самым разгары. У тым ліку зараз актыўна праводяцца і сустрэчы з выбаршчыкамі. Толькі вось на сайтах адміністрацый раёнаў Мінска планамерна прасоўваюцца праўладныя кандыдаты, а пра альтэрнатыўных – нават не ўзгадваюць.
У гарадскім пасёлку Хоцімск і Хоцімскім раёне актыўна распаўсюджваюцца агітацыйныя ўлёткі ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе №83, старшыні Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Марачкавай.
День адчыненых дзвярэй “Моладзевага цэнтру” з канцэртам на адкрытым паветры, дзе выступілі розныя дзіцячыя і юнацкія клубы, а таксама творчыя калектывы не толькі з гэтай моладзевай дзяржаўнай установы, аказаўся агітацыйным мерапрыемствам аднаго з кандыдатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” склалі топ-5 мінскіх кандыдатаў, якія мелі самы вялікі даход за 2015 год і гатовыя развітацца са сваімі прыбытковымі пасадамі на бліжэйшыя чатыры гады дзеля крэсла дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.