У Кастрычніцкім РАУС Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч даведаліся, што падчас збору подісаў за сваё вылучэнне толькі на адным баку вуліцы Леніна яны дзейнічалі згодна з выбарчым заканадаўствам. А на другім баку яно на іх нібыта ўжо не распаўсюджвалася.
“У аддзеле ідэалогіі Кастрычніцкай раённай адміністрацыі мне сказалі, што расклад пікетаў ужо ёсць, і ён такі: штодня ўсе пляцоўкі занятыя агітацыяй за дзеючага дэпутата Аляксандра Цацоху, за сябра КПБ Уадзіміра Якаўлева і за прадстаўніка ЛДП Дзмітрыя Езафатава".
30 жніўня кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Усходняй акрузе №107 г. Мінска Вольгу Маёраву аштрафавалі за ўдзел у пікеце ў падтрымку Ульяны Захаранкі – маці зніклага экс-міністра ўнутранных спраў Юрыя Захаранкі
Па распараджэнні спадарыні Яроты асобныя работнікі фабрыкі ў працоўны час і з выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці арганізоўвалі і ладзілі пікеты ў падтрымку кандыдата Андрэя Рыбака каля гарадскога рынка “Кастрычніцкі”.
Слуцкія і салігорскія прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” былі пазбаўленыя магчымасці назіраць за тым, як ідэолагі мясцовых райвыканкамаў вучылі старшыняў і сакратароў участковых камісій “правільна арганізовываць галасаванне і працэдуру падліку галасоў”.
Кіраўнік абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4, накіраваў скаргу ў акруговы выбаркам і рэдакцыю газеты “Вячэрні Брэст”.
Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Баранавіч Вольга Палітыка, якая ўдзельнічае ў парламенцкіх выбарах, “прыватызавала” ў горадзе бульвар Штакераў. Яна заявіла ўладам, што не хоча, каб побач з яе пікетамі стаялі кандыдаты ад апазіцыі. І ўлады пайшлі ёй насустрач.
Старшыня АВК Пётр Навіцкі заўважыў, што “ніякіх скаргаў у акруговую выбарчую камісію не паступала. Зварот у камісію паступіў ад прадстаўніка БХК А. Мацкевіча і тычыўся дазволу прысутнічаць на паседжанні камісіі падчас праверкі подпісаў выбаршчыкаў. Просьба была цалкам задаволена”.
На перадвыбарчай сустрэчы з выбаршчыкамі Ігар Марзалюк голасна заявіў, што Расія ў адносінах да Украіны здзейсніла жудасную рэч, у прыватнасці, анэксаваўшы Крым. У сваю чаргу дзеючы прэзідэнт Украіны ім быў названы "мярзотнікам".