Для прыйшоўшых у актавую залу людзей, якіх было каля 50 чалавек, сталася асабліва абуральнай адсутнасць Аляксандра Старавойтава, які ўзначальвае цэнтральную магілёўскую паліклініку і з’яўляецца галоўным урачом Магілёва.
Няпомняшчых прывёў прыклад: яго здымак на стэндзе з інфармацыяй аб кандыдатах кадрыравалі такім чынам, што надпіс з лозунгам на майцы кандыдата страціў свой сэнс. Лозунг гучыць «За Беларусь без Лукашэнкі», але апошняе слова адрэзалі на здымку, таму атрымалася «За Беларусь без».
У Гомелі 5 верасня паменела адразу на двух кандыдатаў: тут з выбарчай кампаніі зняліся два Уладзіміры - ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімір Кацора, які балатаваўся па Сельмашаўскай выбарчай акрузе №32 і Уладзімір Няпомняшчых па Юбілейнай акрузе №31.
Праваабаронцы нагадваюць адміністрацыям вну, што яны не з’яўляюцца арганізатарамі выбарчага працэсу, а любыя формы прымусу студэнтаў да ўдзелу ў выбарах з’яўляюцца недапушчальным парушэннем іх канстытуцыйных правоў.
Кандыдат у дэпутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе Аляксандр Малочка заяўляе пра сістэмны характар супрацьдзеяння правядзенню яго агітацыйнай кампаніі. Перадвыбарчы штаб кандыдата накіраваў з гэтай нагоды шэраг адпаведных скагаў у выбаркам і міліцыю.
Па словах Івана Шэгі, падчас гутаркі кандыдата і кіраўніка яго выбарчага штаба са старшынёй камісіі Аленай Мачалінай і яе сакратаром Соф’яй Гурскай стала зразумела, што рыхтуецца яшчэ адно пасяджэнне камісіі, каб вынесці Івану Шэгу і другое папярэджання, што будзе азначаць зняццё кандыдата з выбараў.