Напярэдадні асноўнага дня галасавання ЦВК змяніла парадак накіравання ў выбаркамы назіральнікаў, дазволіўшы прысутнасць толькі адной даверанай асобы кандыдата на ўчастку. Назіральнікі расцэньваюць гэта як палітычны крок, скіраваны на зніжэнне празрыстасці падліку галасоў.
У Гродне на некалькіх выбарчых участках Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акругі №52 участковыя камісіі адмовілі назіральнікам у праве назіраць за працэсам галасавання дома ў тых выбаршчыкаў, якія падалі адпаведныя заявы.
Практыка правядзення датэрміновага галасавання застаецца адной з сістэмных праблем выбарчага працэсу і стварае шырокія магчымасці для выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу і іншых маніпуляцый. У сувязі з гэтым рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ ў частцы зменаў працэдур датэрміновага галасавання застаюцца актуальнымі.
На ўчастак прыйшла маладая маці з двума малымі дзецьмі. Уваход у будынак не абсталяваны адмысловым пандусам, які дазваляў бы заязджаць людзям з дзіцячымі вазкамі, а таксама людзям з абмежаванай магчымасцю перасоўвання, якія карыстаюцца вазком.
Участковая камісія Сожавага ўчастка №33 у Крычаве спачатку дазволіла, а на наступны дзень забараніла назіральніку ад БХК, рэдактару крычаўскай газеты «Вольны горад» Сяргею Няроўнаму фатаграфаваць на выбарчым участку.
Дзяржаўныя СМІ рэгіёна заявілі пра наяўнасць камфортных умоваў для ўдзелу ў датэрміновым галасаванні людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Незалежныя назіральнікі гэтую інфармацыю катэгарычна абвяргаюць.