Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кандыдат -- дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў парушаў выбарчае заканадаўства. Камісія вынесла папярэджанне

Мікалай Калтуноў.
Мікалай Калтуноў.

Акруговая выбарчая камісія Асіповіцкай выбарчай акругі №89 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты, дзеючаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў па гэтай жа акрузе Мікалаю Калтунову. Папярэджанне Мікалаю Калтунову было вынесена на пасяджэнні акруговай камісіі 8 верасня.

Такім чынам камісія адрэагавала на скаргу назіральніка БХК на Глускім выбарчым участку №2 Ігара Кірына. Назіральнік заўважыў, што дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Мікалаем Калтуновым распаўсюджваецца агітацыйная выбарчая прадукцыя, вырабленая з парушэннем Выбарчага кодэкса. Агітацыйныя плакаты Мікалая Калтунова былі вывешаны на Глускім выбарчым участку №2, а таксама ў вітрынах магазінаў у Глуску. Выходныя дадзеныя агітацыйнага плаката Мікалая Калтунова былі няпоўныя.

“У адпаведнасці з артыкулам 45 Выбарчага кодэксу "Перадвыбарная агітацыя, агiтацыя па рэферэндуму, адклiканню дэпутата, члена Савета Рэспублікі", агітацыйныя друкаваныя матэрыялы павінны ўтрымліваць наступныя выходныя дадзеныя: назва і адрас арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка), якая вырабіла агітацыйныя друкаваныя матэрыялы , нумар пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі вытворцы друкаваных выданняў і дату яго выдачы, тыраж і нумар заказу, прозвішча і ініцыялы заказчыка. Выходныя дадзеныя плаката няпоўныя - адсутнічаюць адрас ІП Каляда Д.І. і нумар замовы”, адзначае Ігар Кірын.

Назіральнік звярнуў увагу на дадзены факт членаў участковай выбарчай камісіі Глускай выбарчай акругі №2.

Таксама Кірын праз электронную пошту накіраваў скаргу ў ЦВК. У сваю чаргу, Цэнтрвыбаркам перанакіраваў скаргу назіральніка на разгляд у акруговую выбарчую камісію Крычаўскай выбарчай акругі №89.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары