Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў, які назіраў за выбарамі ад кампаніі незалежнага назірання «Права выбару», і 12 верасня быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, знайшоўся ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку актывіста Юля Сцяпанава.