Намеснік старшыні ПБНФ Рыгор Кастусёў плануе стаць кандыдатам шляхам вылучэння на партыйным з’ездзе. Індывідуальны прадпрымальнік з Бялыніч Пётр Шымбалёў збіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
Толькі палова “раёнак” Віцебскай вобласці размясцілі на сваіх сайтах інфармацыю пра будучыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. Інфармаванне выбаршчыкаў пра іх права ўзяць удзел у выбарах 11 верасня ўзялі на сябе афіцыйныя сайты райвыканкамаў.
Улічваючы важнасць незалежнай ацэнкі, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый - Беларускага Хельсінкскага камітэта і Правабарончага цэнтра “Вясна”, пачынаем маніторынг выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў.
7 чэрвеня ў 10.30 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку маніторынга выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
Адпаведныя рашэнні змяшчаюцца ва ўказах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падпісаных 6 чэрвеня. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2016 года № 190 выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання прызначаны на 11 верасня 2016 г.