Праграма незалежнага назірання за выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў 2016 года ладзіцца праваабарончым цэнтрам «Вясна» і «Беларускім Хельсінкскім Камітэтам». Мэтай кампаніі з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках манітыронга.