"Я вырашыў сам паглядзець, як ідзе праца. Але як пачаў ездзіць па ўчастках, то на многія не здолеў проста фізічна трапіць з-за адсутнасці безбар’ернага асяродку», - адзначыў кандыдат у дэпутаты.
11 верасня ў 20.00 скончылася галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Пяць гадзінаў было дастаткова для выбарчых камісій, каб папярэдне падлічыць, хто зойме дэпутацкае крэсла на бліжэйшыя чатыры гады ад гораду Мінску.
За кандыдата ад ўлады Віталя Шылава у дзень выбараў былі аддадзены 129 галасоў, а «супраць усіх» - 131 голас. Разам з дадзенымі па датэрміновым галасаванні і па месцы жыхарства ў цэлым Віталь Шылаў атрымаў 425 галасоў, а «супраць усіх» - 290.
На участку №2 (Калінкавічы, Калінкавіцкая акруга) назіральнік Дзяніс Рабянок не мог рэальна бачыць падлік галасоў. «Зноў забаранілі падыходзіць да стала з бюлэтэнямі, сказалі — вам і так будзе бачна. І гэта — з адлегласці дзесяць метраў».
Пры прысутнасці назіральнікаў на ўчастку №32 яўка была 24-25 чалавек (у аўторак і сераду). А ў чацвер, калі назіральнік не прысутнічаў на ўчастку, а толькі прыйшоў вечарам, то ў пратаколе ўбачыў ужо трохзначныя лічбы.
Участковыя выбаркамы Салігоршчыны і Случчыны не задаволілі просьбы незалежных назіральнікаў аб усталяванні выразнай працэдуры падліку галасоў з магчымасцю бачыць волявыяўленне грамадзян у кожным выбарчым бюлетэні.