Нягледзячы на тое, што да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яшчэ больш за месяц, і кандыдаты нават не прайшлі адпаведную працэдуру рэгістрацыі, Брэсцкі райвыканкам звярнуўся да жыхароў раёна са зваротам наконт удзелу ў галасаванні.
Па меркаванні спадара Ушакова, акружная камісія атрымала ўказанне зменшыць колькасць прэтэндэнтаў у кандыдата па Крычаўскай акрузе №83, паколькі “старшыня раённага Савета дэпутатаў Марачкава Т. Б. тэрмінова “прапіхвалася” ў кандыдаты”.
Вядучы юрыст выканкама Яўген Кашталян патлумачыў: "У гэтай пастанове ЦВК няма слоў, што Цэнтральная выбарчая камісія абавязвае Бярозаўскі райвыканкам і агулам райвыканкамы рэспублікі выконваць гэтыя патрабаванні. Такога слова «абавязваюць» — няма".
Гучалі аргументы, што ні журналісты газеты, ні кіроўцы, ні прыбіральшчыцы, якія працуюць у “Гродзенскай праўдзе”, не ўваходзяць у склад ініцыятыўных груп праўладных вылучэнцаў, нумары газеты ў час збору подпісаў не раздаваліся.
Дзмітрый Якаўлеў, сябар АГП з Наваполацку, меў намер балатавацца кандыдатам у дэпутаты парламенту па Наваполацкай выбарчай акрузе №24. Аднак сакратар камісіі адмовілася прыняць у яго дакументы, спаслаўшыся на адсутнасць даведкі з ЗАГСа.
Рэкордныя для рэгіёна восем прэтэндэнтаў вылучаныя розным шляхам кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай выбарчай аргузе №67. У суседняй Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69 толькі два.