Газета “Віцьбічы” асвятляе падзеі выбарчай кампаніі з пазіцыі заангажаванасці
Відавочнае памкненне прадставіць чытачам аднабаковую інфармацыю, ігнаруючы факты і з’явы, звязаныя з дзейнасцю ў горадзе прадстаўнікоў апазіцыйных партый і рухаў.
Адзіная грамадскае аб’яднанне, згаданае ў газеце “Віцьбічы” падчас этапу збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў – гэта РГА “Белая Русь”. Толькі да прадстаўніка гэтай структуры звярнуўся карэспандэнт Віталь Сянькоў, аўтар артыкула пра збор подпісаў. Нельга не заўважыць, што спадар Сянькоў падкрэслена пазбягае называць прозвішча праўладнага кандыдата, пра якога вядзецца гаворка ў артыкуле. Аднак указвае ў акругу, і нумар ініцыятыўна групы, і нават яе колькасны склад. А прозвішча прэтэндэнта, якім з’яўляецца Аляксандр Цацоха - дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў – выдатна відаць на фотаздымку да артыкула. Бо чальцы ініцыятыўнай групы сфатаграфаваныя ў адмысловых майках з прозвішчам і імем прэтэндэнта.
Паказальны падыход таго ж аўтара і ў артыкуле “Сфармаваны ўчастковыя выбаркамы”. Журналіст Віталь Сянькоў пералічвае партыйныя і грамадскія структуры, якія вылучылі ва ўчастковыя камісіі сваіх прадстаўнікоў. Прыкладам, згадвае, што палітычнымі партыямі былі вылучаныя 289 прадстаўнікоў, у тым ліку ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” – 44 вылучэнцаў, ад Партыі БНФ – 31, ад АГП -23 чалавекі. Аднак не ўпамінае той факт, што ніводнаму прадстаўніку дэмакратычных сіл трапіць ва ўчастковыя камісіі не ўдалося.
Абласная газета “Витебские вести” таксама спрабуе захоўваць вонкава нейтральную пазіцыю ў асвятленні выбарчай кампаніі. Аднак уважлівы чытаць не мажо не ўбачыць відавочныя “перагібы ў патрэбны бок”. Напрыклад, у артыкуле “У Віцебскай вобласці вылучаны на кандыдатаў больш за 70 чалавек” пералічваюцца спосабы вылучэння, структуры, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў. А таксама колькасць прэтэндэнтаў на кандыдацтва ў розных акругах вобласці. Можна спрачацца пра мэтазгоднасць публікавання такой статыстыкі – бо яшчэ не ясна, колькі чалавек будзе зарэгістравана кандыдатамі, і якім будзе канчатковы вынік. Але ў пасажы журналіста Сяргея Антонава -- “Только по одному округу (Новополоцкий №24) подали документы на регистрацию всего 3 человека, но тут чрезвычайно сложно соперничать с готовым идти на второй круг депутатом текущего созыва Вадимом Девятовским” – відавочна праглядаецца ўхвала дзеючага дэпутата.
Заангажаваны падыход мясцовых дзяржаўных СМІ да асвтлення тэмы выбараў адзначаецца і ў іншых рэгіёнах, пракладам, у Гродна, дзе газета “Гродзенская праўда” стала публікуе матэрыялы, прысвечаныя праўладным вылучэнцам у кандыдаты.