Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Улады Брэсцкага раёну ўжо нагадваюць выбаршчыкам пра магчымасць датэрміновага галасавання

Фота: Аляксей Лапіцкі
Фота: Аляксей Лапіцкі

Нягледзячы на тое, што да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яшчэ больш за месяц, і кандыдаты нават не прайшлі адпаведную працэдуру рэгістрацыі, Брэсцкі райвыканкам звярнуўся да жыхароў раёна са зваротам наконт удзелу ў галасаванні.

У звароце паведамляецца, што ва ўчастковых выбарчых камісіях да 26 жніўня будуць сфармаваны спісы грамадзян, якія маюць права браць удзел у выбарах. Пасля гэтай даты кожны выбаршчык можа прыйсці на ўчастак для галасавання і праверыць дадзеныя пра  сябе ў згаданых спісах.

Акрамя таго, з 26 жніўня ва ўчастковых выбарчых камісіях будзе ўсталяваны адпаведны графік працы ў рабочыя дні, а таксама па суботах. Асаблівую ўвагу жыхароў раёну ўлады звяртаюць на магчымасць датэрміновага галасавання з 6 па 10 верасня, нагадаўшы, што участковыя выбаркамы будуць працаваць у гэтыя дні з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін. У асноўны дзень выбараў (11 верасня) выбаршчыкі могуць прагаласаваць з 8 да 20 гадзін.

Брэсцкі раён уключаны ў склад Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі №4, дзе дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты падалі пяць асоб, у тым ліку цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Базанаў, якога мясцовыя ўлады лічаць “найбольш падрыхтаваным” для працы ў парламенце.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары