Да 27 чэрвеня райвыканкамы мусяць вызначыць месцы, дзе забаронена праводзіць пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Да 18.00 гэтага дня толькі 2\3 афіцыйных старонак органаў улады Віцебшчыны размясцілі адпаведную інфармацыю.
Паседжанне па фармаванні камісій на гэты раз знешне не мела фармальнага характару. Яно доўжылася ажно 2 гадзіны 10 хвілін, прыгадаем, што раней аналагічныя паседжанні праходзілі ў надзвычай хуткім тэмпе і займалі 15-20 хвілін.
Улада не зацікаўлена, каб выбары станавіліся значнай падзеяй ў жыцці грамадства, лічыць магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын. Ён падкрэслівае, што звычайны чалавек наўрад ці можа сказаць, што ў Беларусі пачалася палітычная кампанія.
Старшыня ЦВК публічна заявіла, што празрыстага падліку галасоў па выніках бягучай парламенцкай кампаніі не будзе, і гэтая заява адлюстроўвае сённяшні падыход уладаў да правядзення выбараў, канстатуе эксперт “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”.