У акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 29 чэрвеня аказалася немагчыма падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўную групу. Расклад працы на дзвярах, дзе месціцца камісія быў, а вось сябраў камісіі на месцы не было.
Пад выглядам прадстаўнікоў грамадскіх аб’яданняў і вылучэнцаў ад грамадзян у склад акруговых выбарчых камісій былі ўключаны чыноўнікі мясцовых выканамаў. Кіруючы склад усіх акруговых выбаркамаў рэгіёна быў сфармаваны з правераных кадраў.
У скарзе гаворыцца, што пры стварэнні трох выбаркамаў у гэтым рэгіёне вылучаныя кандыдатуры ад Руху «За Свабоду» не толькі не трапілі ў склад камісій, але іх прозвішчы нават не былі агучаны падчас фармавання выбаркамаў.
Кіраваць выбаркамам у Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 будзе загадчыца дзіцячым садком №69 Галіна Янголенка, якая ў мінулым годзе была старшынёй Маскоўскай раённай горада Брэста камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Віктар Агнетаў, які накіраваны ў склад акружной выбарчай камісіі ад РГА “Белая Русь”, ужо даволі даўно працуе кіраўніком спраў Быхаўскага райвыканкама. Вылучэнка Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Таццяна Ермаліцкая таксама працуе ў Быхаўскім райвыканкаме.
Як, напрыклад, абраная старшынёй камісіі Святлана Юрчык, якая працуе начальнікам аддзела Маладзечанскага райвыканкама па рабоце са зваротамі насельніцтва і юрыдычных асоб, ды яе намеснік Александр Уланчык – кіраўнік справамі Валожынскага райвыканкама.
Грамадзяне, якія накіравалі Тамару Шчапёткіну ў склад акруговай камісіі Бярозаўскай акругі №9 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, не пагадзіліся з яе неўключэннем у сябры камісіі і накіравалі скаргу ў Брэсцкі абласны суд.
Cупрацоўніка райвыканкаму Вераніка Байкова прадстаўляе ў камісіі «Белую Русь». На мінулых выбарах яна прадстаўляла прафсаюзы. Галоўны ўрач мясцовай бальніцы Ігар Баранаў прадстаўляе прафсаюзы — а на мінулых выбарах вылучаўся таксама грамадскасцю - «Белай Руссю».
Атрымліваецца, што ў Івацэвічах пра тое, хто трапіць у склад выбарчай камісіі, ведалі яшчэ да выканання ўсіх неабходных працэдур і нават паспелі запрасіць тых, хто дакладна стане сябрам акруговага выбаркаму, на першае паседжанне.