Ужо вядомыя першыя прэтэндэнты ад улады і апазіцыі па некаторых выбарчых акругах, гатовыя пазмагацца за дэпутацкі фатэль у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Як паведамляе Рух “За свабоду”, 4 ліпеня 2016 у 15:00 у Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца скарга грамадзянаў 101 Сухараўскай выбарчай акругі на неўключэнне вядомай адвакаткі і праваабаронцы Тамары Сідарэнкі ў склад акруговай выбарчай акругі.
Праз дзесяць хвілін пасля званка ў Цэнтрвыбаркам з’явілася жанчына, якая адчыніла 105 кабінет. Па словах Юрыя Мяцельскага, у памяшканні быў толькі пыл, а хоць якія сведчанні працы камісіі адустнічалі.
Старшынёй камісіі Пінскай гарадской выбарчай акругі №14 на сёлетніх парламенцкіх выбарах абраны Ігар Берасцень, якія займае пасаду начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы мясцовага гарвыканкама, а ў склад камісіі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы.
Варта заўважыць, што па беларускай заганнай традыцыі вылучаны яны для працы ў камісіях «грамадскасцю» - прафсаюзнымі арганізацыямі, грамадзянамі шляхам збору подпісаў, Беларускім саюзам жанчын і так далей.
Цікава, што пасля скандалу, звязанага з фальсіфікацыяй на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, былы намеснік старшыні не патрапіў у камісію, а былы сакратар у новай камісіі застаўся без пасады. Толькі Раіса Захарыч, якая тады ўзначальвала раённую камісію, пасаду за сабой захавала і зараз.
Варта зазначыць, што забарона збіраць подпісы ў гэтым месцы бывае перманентнай: то яна ёсць, то яе няма. Таму цяжка сказаць, чым кіруюцца чыноўнікі, калі забараняюць ці дазваляюць арганізоўваць пікеты ў гэтым месцы.
Пётр Шымбалёў на працягу значнага адрэзку часу вымушаны быў расшукваць чальцоў акруговай камісіі па будынку Шклоўскага райвыканкама, бо кабінет, дзе павінна працаваць камісія, у яе працоўны час аказаўся зачыненым.
Адсутнасць заканадаўча замацаваных крытэраў для прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій па-ранейшаму робіць магчымым суб’ектыўны падыход да персанальнага складу гэтых камісій. Доля прадстаўнікоў палітычных партый у складзе ТВК і АВК па-ранейшаму застаецца нязначнай.