Арцём Маліноўскі -- адзін з самых маладых кандыдатаў у дэпутаты на сёлетніх парламенцкіх выбарах. Ён балатуецца па Слуцкай выбарчай аркузе №67, з’яўляецца самавылучэнцам і да таго ж палкім прыхільнікам дзеючыай улады.
Два прэтэндэнты – Анатоль Вялікін і Аляксандр Хвайніцкі па ўласным жаданні зняліся з выбарчай кампаніі. Камісія не зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Бэлу Дашкіну ў сувязі з тым, што пратакол з’езда іх партыі спазніўся на два дні, а таксама Ігара Данешчыка, у якога камісія выявіла разыходжанні ў прыбытках больш чым на 70 %.
15 жніўня ў 12.00 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю «Праваабарончая ацэнка завершаных этапаў выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь”.
Старшыня Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай камісіі №32 Андрэй Лаўшук паведаміў прэтэндэнту на дэпутацкі мандат Уладзіміру Кацору аб тым, што выбарчая камісія не будзе займацца пошукам хулігана, які напаў на пікет па зборы подпісаў у яго падтрымку.