У Слуцка-Салігорскім рэгіёне кандыдатамі зарэгістравалі не ўсіх прэтэндэнтаў
З васьмі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Слуцку кандыдатамі сталі шэсць вылучэнцаў. Па двух салігорскіх акругах усе шэсць вылучэнцаў былі зарэгістраваныя кандыдатамі. Пры колькасна прывабных паказніках да якасці працэсу ў мясцовых незалежных назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодыня выбары” засталося вельмі шмат прэтэнзіяў.
Па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69 зарэгістравалі абодвух вылучэнцаў. Зрэшты, дэмакратычных кандыдатаў сярод іх няма. Дырэктарка Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Юлія Мурына ўжо даўно меціць у дэпутаты, а функцыю спарынг-партнёра для яе выконвае мала вядомы ў грамадска-палітычным жыцці рэгіёна дырэктар дзіцяча-юнацкай школы па плаванні Андрэй Драбеня.
Выбарцы Салігорскай гарадской выбарчай акругі №68 убачаць у выбарчых бюлетэнях чатырох кандыдатаў, у тым ліку прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Малочку. Нягледзячы на рэгістрацыю ўсіх вылучэнцаў па акрузе, афіцыйна зарэгістраваны ў выбаркаме назіральнік Леаніда Мархоткі зафіксаваў факты, якія не дазваляюць назваць гэты этап выбарчай кампаніі празрыстым і галосным:
-- На жаль, мне не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў, не далі магчымасці аглядаць і чытаць пададзеныя дакументы. А каб зрабіць аб’ектыўную ацэнку празазрыстасці выбарчага працэсу, неабходна бачыць, як працуе камісія ў гэты момант. Прычым гэтае рашэнне было прынята старшынёй акруговага выбаркаму Святланай Радзюк адзінаасобна, што з’яўляецца парушэннем закандаўства, якое я дагэтуль абскарджваю, - кажа праваабаронца. - Таксама на паседжанні па рэгістрацыі кандыдатаў мне забаранілі рабіць аўдыёзапіс на дыктафон, пры гэтым дзяржаўны Салігорскі тэлеканала ўвесь час рабіў відэаздымку. Цікава, што са словамі “ну ты ж разумееш, усе так галасуюць” за гэтую забарону для меня прагаласаваў нават прадстаўнік у складзе камісіі Генадзь Масакоўскі ад партыі БСДП(Г).
Не дапусцілі да працэдуры правекі подпісаў і незалежнага назіральніка пры Слуцкай выбарчай акрузе №67 Віталя Амяльковіча. Зрэшты, нікому з вылучэнцаў па гэтай акрузе праз неаспраўднасць подпісаў у рэгістрацыі кандыдатам не адмовілі. Агулам з васьмі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат статус кандыдата па слуцкай акрузе атрымалі шэсць чалавек, у тым ліку прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі Аліна Нагорная (пратыя АГП), Аляксандр Шыловіч (партыя “Справядлівы свет”) і Анатоль Юрэвіч (партыя БСДП(Г)). Сябра кантраляванай уладамі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін перад пачаткам паседжання па рэгістрацыі кандыдатаў вырашыў зняццца сам і забраў дакументы пададазеныя на сваё вылучэнне. А вось вылучэнцы ад Партыі БНФ Кацярыне Шуст у рэгістрацыі адмовіла ўжо акруговая камісія. Падставай для гэтага сталі недакладнасці ў яе дэкларацыі аб маёмасці. Цяпер маладая вылучэнка абскарджвае гэтае рашэнне ў ЦВК.