Суддзя Людміла Малючок у выніку судовага паседжання прыняла рашэнне прызнаць нерэгістрацыю Антона Вайцехава кандыдатам у дэпутаты незаконнай і абавязала акруговую выбарчую камісію Дзятлаўскай выбарчай акругі №56 зарэгістраваць яго кандыдатам.
Яшчэ ўчора Смаргонская акруговая камісія на сваім паседжанні вынесла папярэджанні двум дэмакратычным кандыдатам Івану Лагвіновічу (Партыя БНФ) і Зміцеру Кучуку (Беларуская партыя “Зялёныя”) за мяркуемае парушэнне артыкула 77 Выбарчага кодэкса.
Характэрна, што ў час судовага разгляду пракурор Юлія Вішняк таксама прыняла бок заяўніка, спаслаўшыся на артыкул 66 Выбарчага кодэксу, у якім не канкрэтызуецца, якім чынам завяраюцца копіі дакументаў, якія прадстаўляюцца для рэгістрацыі кандыдатам.
Калі кіраўнік штаба кандыдата Віктар Марчык звярнуўся да прадаўца вясковай крамы, каб прымацаваць агітацыйную ўлётку з Іванам Шэгам, жанчына спалохана адмовіла гэта зрабіць. Яна сказала, што “калі павесіць на краме плакат з Шэгам – то яе начальнікі з’ядуць ці выганяць з працы”.
"З мэтай сацыялагічнага маніторынгу і зняцця праблем у вяскоўцаў пры райвыканкаме створана мэтавая мабільная група. Ужо адбыліся выезды ў 10 населеных пунктаў, у ходзе якіх высвятлілася, што больш за ўсё жыхароў раёна хвалююць жыллёва-камунальныя пытанні".
У заяве Рыгор Кастусёў патрабуе разгледзець на пасяджэнні ЦВК факты парушэнняў выбарчага заканадаўства іншым кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90, памочнікам прэзідэнта Дзмітрыем Гобаравым.
Скаргі былі пададзены Данілам Палянскім, што вылучаўся зборам подпісаў па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2, і Юрыем Казакевічам, які такім самым шляхам вылучаўся па Баранавіцкай-Цэнтральнай акрузе №5.
Вынесены папярэджанні кандыдатам ад Беларускай партыі “Зялёныя” Зміцеру Кучуку і Партыі БНФ Івану Лагвіновічу. Прычына была названа наступная: кандыдаты мусяць быць вызваленыя на час выбарчай кампаніі ад працы, але гэтыя кандыдаты не прадставілі ў камісію ніякіх дакументаў аб выкананні такога патрабавання.
У Светлагорскай акруговай камісіі ўзніклі пытанні да біяграфіі кандыдата ў дэпутаты Юрыя Ляшэнкі. Па словах кандыдата, акруговая камісія не хоча друкаваць яго біяграфію цалкам, у тым выглядзе, як ён прадставіў у камісію, бо лічыць яе агітацыяй.
Беларуская асацыяцыя журналістаў 17 жніўня прадставіла вынікі другога этапу маніторынгу асвятлення парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ, які праводзіўся з 25 ліпеня па 14 жніўня.
Кандыдат у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе №90, памочнік прэзідэнта – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў суправаджаў кіраўніка краіны падчас яго паездкі ў Маларыцкі раён 15 жніўня, выконваючы свае службовыя абавязкі.