Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гродзенец Сяргей Мякека праз суд дамогся права быць кандыдатам

Сяргей Мякека.
Сяргей Мякека.

    18 жніўня ў Гродненскім абласным судзе адбыўся разгляд справы Сяргея Мякекі, якога акруговая выбарчая камісія і абласная ТВК адмовіліся зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты. Разглядаў справу суддзя Вячаслаў Міхневіч.

  Нагадаем, што спачатку камісія Гродненскай-Ленінскай выбарчай акругі №52 не зарэгістравала Мякеку кандыдатам на падставе таго, што копія працоўнай кніжкі, прадстаўленай у камісію, не была належна заверана. Сяргей Мякека падаў скаргу ў тэрытарыяльную выбарчую камісію, аднак абласная камісія аднагалосна яе не задаволіла.

    Сёння ж Гродненскі абласны суд прыняў рашэнне прызнаць адмову ў рэгістрацыі неправамоцнай і абавязаў акруговую выбарчую камісію Гродненскай-Ленінскай акругі №52 зарэгістраваць Мякеку кандыдатам у дэпутаты. Характэрна, што ў час судовага разгляду пракурор Юлія Вішняк таксама прыняла бок заяўніка, спаслаўшыся на артыкул 66 Выбарчага кодэксу, у якім не канкрэтызуецца, якім чынам завяраюцца копіі дакументаў, якія прадстаўляюцца для рэгістрацыі кандыдатам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары