Бабруйск: кандыдатка ў тэлевыступе заклікала да ўдзелу ў незалежным назіранні
Кандыдатка ў дэпутаты па Ленінскай выбарчай акрузе №78 Таісія Кабанчук выступіла па тэлебачанні з бел-чырвона-белыма сцяжком. У сваім выступе кандыдатка расказала, што пайшла на выбары дзеля пераменаў.
-Не магу цярпець, што ў "палату" зноў лезуць тыя, хто не зрабіў для народа нічога, апроч новых падаткаў і пабораў, - адзначыла Таісія Кабанчук.
Кандыдатка агучыла асноўныя праграмныя тэзісы, заявіла пра неабходнасць скарачэння штату чыноўнікаў, а напрыканцы заклікала бабруйчан далучацца да яе каманды, да незалежнага назірання.
-У нашай краіне важна не як галасуюць, а як лічаць галасы, - патлумачыла неабходнасць назірання Таісія Кабанчук.