На сустрэчу не запрасілі супрацоўнікаў незалежнага выдання "Бабруйскі кур'ер", але галоўны рэдактар Анатоль Санаценка адзначыў, што з задавальненнем наведаў бы прэс-канферэнцыю і задаў бы некалькі "вострых" пытанняў старшыням камісій.
Гродзенскія назіральнікі падалі заявы ў адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі з прапановай дазволіць ім у адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці сабраных подпісаў удзельнікамі выбарчай кампаніі.
Сябры ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгі звярнуліся з запытам да рэдактара зэльвенскай раённай газеты “Праца” спадарыні Святланы Ярмалавічэне.
Па словах хоцімскіх грамадскіх актывістаў, райвыканкам крыху палепшыў умовы для правядзення перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі ў параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі.
Ахвотны балатавацца на выбарах Віталь Паўлаў, за вылучэнне якога збіралі подпісы, адзначае: “Былі людзі, якія падыходзілі да пікета і раілі актывістам быць асцярожнымі. Каб не падпасці пад рэпрэсіі за апазіцыйную дзейнасць”.
Бягучая выбарчая кампанія не стане выключэннем: у выбаркамах, як і раней, будуць засядаць лаяльныя. Юрыст Павел Сапелка каментуе адказ кіраўніцы ЦВК на сваю прапанову адмовіцца пры адборы сябраў УВК ад такога крытэру як "палітычныя якасці".