12 ліпеня пад час наведвання Жодзінскай акруговай выбарчай камісіі №64 незалежны назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі звярнуўся ў камісію з прапановай стварыць электронную паштовую скрыню.
Нягледзячы на тое, што ў брэсцкіх выбарчых акругах зарэгістравана ад трох до шасці ініцыятыўных груп, пікеты для збору подпісаў грамадзян актыўна ладзяць выключна прадстаўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый.
Зэльвенская раённая газета “Праца” на сваіх старонках і на сайце ужо апублікавала некалькі матэрыялаў пра сустрэчы Алы Сопікавай з выбаршчыкамі. А вось пра пікеты Івана Шэгі на зэльвенскай зямлі пакуль не было апублікавана ані слова.
Назіральнік пры акруговай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63 Алег Мацкевіч атрымаў адказ на свой зварот, у якім ён прапаноўваў забяспечыць празрыстасць калегіяльнай працы камісіі пры вырашэнні ўсіх пытанняў, звязаных з выбарчым працэсам.
На пісьмовы запыт Гоўшы, на якой падставе вынесена забарона, ён атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні камісіі Алены Герман. Яна спаслалася на арт. 53 Канстытуцыі РБ, дзе сказана, што “Кожны павінен паважаць годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб”.
Адным з рашэнняў абласной камісіі была рэкамендацыя органам выканаўчай улады Гродна і Гродзенскай вобласці перагледзець сваё мінулае рашэнне “Пра вызначэнне месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў” у бок максімальнага пашырэння такіх месцаў.
Па словах Сяргея Няроўнага, да яго звярнуліся працаўнікі ААТ “Крычаўцаменташыфер”, якія паведамілі, што на прадпрыемстве ў працоўны час вядзецца збор подпісаў за праўладных прэтэндэнтаў у кандыдаты.
Цэнтральная каміся па выбарах не ўбачыла парушэння выбарчага заканадаўства пры фармаванні абласной і акруговых выбарчых камісій, але заявіла аб невыкананні палажэнняў сваёй Пастановы адносна персанальнага галасавання па кожным з прэтэндэнтаў у камісію.
Лідара Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгу Кавалькову, вылучаную па Дамброўскай № 103 выбарчай акрузе ў Мінску выклікаюць у акруговую камісію за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга з сіняй зоркай на пікетах.