Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На вуліцах Брэста - пакуль толькі пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў дэмакратычных поглядаў

Брэст. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Дыяны Касцюковіч.
Брэст. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Дыяны Касцюковіч.

Нягледзячы на тое, што ў брэсцкіх выбарчых акругах зарэгістравана ад трох до шасці ініцыятыўных груп, пікеты для збору подпісаў грамадзян актыўна ладзяць выключна прадстаўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый.

Першымі выкарыстоўваць пікетаванне ў гэты перыяд выбарчай кампаніі пачалі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакартычнай партыі (Грамада), якія ладзяць свае акцыі не толькі ў цэнтры горада, але і ў мікарараёнах. Зараз такі фармат для збору подпісаў абралі і сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які дапамагаюь збіраць подпісы за вылучэнне ў якасці кандыдата па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяны Касцюковіч.

Брэст. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Дыяны Касцюковіч.

Свой пікет каля кінатэатра “Беларусь” актывісты АГП зрабілі у выглядзе пытанняў і адказаў, распавядаючы не толькі пра свайго вылучэнца, але і па партыйную праграму “Мільён новых працоўных месцаў”. Паводле словаў Дыяны Касцюковіч, гэтая тэма вельмі хвалюе шмат каго з жыхароў Брэста. “Хтосьці выказвае недавер да таго, ці ў нас атрымаецца рэалізаваць гэтую праграму, але ўсё роўна пагаджаецца, што цяперашнія ўлады не здольныя вырашыць пытанне з працаўладкаваннем грамадзян, і таму многія вымушаныя з’язджаць з Беларусі ў пошуках годнага заробку”, - паведаміла Касцюковіч. Такім чынам, лічыць яна, узгадванне гэтай актуальнай праблемы ў часе выбарчай кампаніі прымушае людзей не быць абыякавымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары