Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: большасць участкаў размешчаны ва ўстановах адукацыі

Бабруйск. Падлік галасоў на адным з участкаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.
Бабруйск. Падлік галасоў на адным з участкаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

На тэрыторыі Ленінскага раёну ў Бабруйску будзе працаваць 51 участак для галасавання, з іх 47 участкаў уваходзяць у склад выбарчай акругі №78, чатыры - у склад Сельскай выбачай акругі № 80.

Большасць участкаў Ленінскай акругі  - 29 - размешчаны ва ўстановах адукацыі: школах, гімназіях, каледжах, цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі, універсітэце. У 12-ці выпадках два ўчасткі дзеляць адзін будынак: участкі №3 і №4 будуць працаваць у гімназіі №2, участкі №5 і №6 - у школе №18, участкі №10 і №11 - у школе №1, участкі № 14 і №15 - у школе №26, участкі №16 і №17 - у школе №6, участкі №46 і №47 - у школе-каледжы мастацтваў.

У Ленінскай выбарчай акрузе будуць працаваць тры закрытыя ўчасткі (спісы выбаршчыкаў тут ствараюцца і вывешваюцца за тры дні да выбараў). Участак №8 запрацуе ў радзільным доме, №9 - у санаторыі імя Леніна, №19 - у лякарні хуткай дапамогі імя Марзона.

На тэрыторыі Першамайскага раёну размешчана 69 выбачых участкаў, 39 з іх ўваходзяць у Першамайскую выбарчую акругу № 79, і яшчэ 30 - у Сельскую выбарчую акругу №80.

27 з 39-ці выбарчых участкаў у Першамайскай акрузе размешчаны ва ўстановах адукацыі. З іх яшчэ 18 участкаў размешчаны ў адным будынку: участкі № 1 і №2 будуць працаваць у школе №10, участкі №3 і №4 - у школе №31, участкі №7 і №8 - у школе №32, участкі №18 і №19 - у школе 8, участкі №21 і №22 - у школе №28, участкі №23 і №24 - у механіка-тэхналагічным каледжы, участкі №29 і №30 - у школе №30, участкі №31 і №32 - у гімназіі №1, участкі №35 і №36 - у школе №20.

Адзіны закрыты ўчастак у акрузе, №26,  запрацуе ў Бабруйскай цэнтральнай лякарні.

У склад самай вялікай Сельскай выбачай акругі №80 уваходзіць 69 участкаў. Сюды ўключылі ўчасткі для галасавання, якія размяшчаюцца ў Ленінскім і Першамайскім раёнах Бабруйску, а таксама ў Бабруйскім і Кіраўскім раёнах. Нагадаем, межы гэтай акругі значна змяніліся, з яе прыбралі Глускі раён, і дадалі Кіраўскі раён цалкам.

У гэтай акрузе большасць выбарчых участкаў запрацуюць у Дамах культуры і сельскіх клубах, такіх 27. Яшчэ 24 ўчасткі размешчаны ва ўстановах адукацыі - школах, гімназіях, каледжах, шэсць з іх дзеляць адзін будынак: участкі №54 і №55 у Бабруйскім будаўнічым прафесійна-тэхнічным каледжы, участкі №64 і №65 у Бабруйскай школе №24, і участкі №66 і №67 у Бабруйскай школе № 21.

Закрытых участкаў тры: № 24 у Кіраўскай цэнтральнай раённай лякарні, № 25 - у санаторыі "Рассвет", № 69 у Бабруйскім міжраённым анкалагічным дыспансеры.

Рэшта ўчасткаў размяшчаецца ў сельскіх выканаўчых камітэтах, лясніцтвах, а жыхары вёскі Плёсы будуць галасаваць у памяшканні кафэ "Спутнік".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары