Алесь Мех яшчэ напярэдадні запатрабаваў, каб паседжанне вялося на беларускай мове. Але старшыня камісіі, дырэктар сш №3 Аляксандр Лесік вытрымаў толькі першыя 5 хвілін. Потым, спаслаўшыся на закон “Аб дзьвюхмоўі”, перайшоў на рускую.
Пад №1 зарэгістраваная ініцыятыўная група па збору подпісаў за вылучэннем кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Багдановіча, трэнера спартовай каманды. Аляксандр Багдановіч – знакаміты беларускі спартсмен, грабец на каноэ, алімпійскі чэмпіён 2008 года.
Пра гэта стала вядома прадстаўнікам Руху “За Свабоду” Дзянісу Турчаняку і Раману Кісляку падчас судовага паседжання ў Брэсцкім абласным судзе, дзе разглядалася скарга згаданай арганізацыі на вынікі фармавання трох выбаркамаў.
У Гомелі 4 ліпеня прайшоў першы пікет па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты парламенту актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых. Ён вядомы ў Гомелі чалавек – пенсіянер МУС, апазіцыянер, які ходзіць у футболцы «За Беларусь без Лукашэнкі».
Колькасць месцаў, не забароненых для пікетавання з мэтай збору подпісаў, у Магілёве стала большай, чым першапачаткова вызначылі мясцовыя ўлады. Дрыбінскі райвыканкам змяніў уласнае рашэнне наконт месцаў, забароненых для правядзення пікетавання.