Бяроза: пікет па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Кабанава прайшоў без эксцэсаў (фота)
Першай збор подпісаў у Бярозе пачала ініцыятыўная група прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Кабанава. Першы пікет быў праведзены каля крамы “Еўраопт”.
Кабанаў ужо другі раз ідзе на выбары ў Палату прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Па яго словах, за невялікі адрэзак часу ўдалося сабраць дзясятак подпісаў. Людзі праяўлялі зацікаўленасць, уцягваліся ў дыскусіі. Праца будзе весціся кожнадзённа ў гэтым накірунку, кажа Кабанаў.
Пікет прайшоў спакойна, без эксцэсаў.
На дадзены момант у Бярозаўскай акруговай камісіі выбарчай акругі №9 зарэгістраваны 3 ініцыятыўныя групы. Першай зарэгістравана ініцыятыўная групаколькасцю 65 чалавек Арцёма Іванова - сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Іваноў жыве і працуе ў Брэсце. Другой – група ў 19 чалавек Аляксандра Кабанава – сябра АГП. І пад нумарам 3 група колькасцю 75 чалавек Леаніда Качыны – галоўнага інжынера Бярозаўскага сыраробчага камбіната.