Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Першыя пікеты за кандыдатаў у дэпутаты

Фота Радыё "Свабода"
Фота Радыё "Свабода"

4 ліпеня ў Мінску прайшлі первыя пікеты па збору подпісаў за вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Платы прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Так, каля цэнтральнага батанічнага саду подпісы за сябе збіраў прадстаўнік Правацэнтрысцкай кааліцыі, намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Каля ГУМу стаяў пікет спявачкі Ірыны Дарафеевай, якой у зборы дапамагалі прадстаўнікі Федерацыі прафсаюзаў Беларусі. Як паведамляе Радыё “Свабода”, спявачка, якая сама прысутнічала на пікеце, заявіла, што сваю палітычную праграму камэнтаваць пакуль не гатовая.

Пра старт збору подпісаў у сваім выбарчым дзённіку на naviny.by напісала і экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта, сустрашыня грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч:

“Я атрымала пасведчанне члена сваёй жа ініцыятыўнай групы па вылучэнні мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сёння стартавалі: пачалі збор подпісаў за маё вылучэнне кандыдатам у дэпутаты сярод жыхароў Кастрычніцкай выбарчай акругі Мінска. Вось яго ключавыя кропкі: Казінца - Ландэра - Каржанеўскага - Кіжаватава - Асаналіева - Калядзічы - Сокал.

Да першага жніўня нашай камандзе трэба сабраць мінімум 1 000 подпісаў”.

Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пройдуць 11 верасня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары