Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Правацэнтрысты пачалі збіраць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты

Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька і Юрась Губарэвіч
Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька і Юрась Губарэвіч

Правацэнтрысцкая кааліцыя 4 ліпеня правяла ў Мінску пікет па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты, паведамляе БелаПАН.

У пікеце прынялі ўдзел намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юры Губарэвіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедька і сустаршыня аргкамітэту па стварэнню партыі “Беларуская хрысціанская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. Агітавалі падпісвацца за Юрыя Губарэвіча, які мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

Як паведаміў Віталь Рымашэўскі, па ўсёй краіне ад Правацэнтрысцкай кааліцыі плануюць вылучацца больш за 90 чалавек. Частка з іх будзе вылучацца ад АГП.

Пры гэтым апазіцыянеры заявілі, што кандыдаты не будуць здымацца падчас выбарчай гонкі, як гэта было чатыры гады таму, калі была магчымасць заклікаць грамадзянаў да байкоту.

У сувязі з гэтым Анатоль Лябедзька падкрэсліў:

“Сёння такой магчымасці няма, і наша галоўная задача – каб як мага большая колькасць людзей прагаласавала за выбар правацэнтрыстаў, за новы эканамічны курс, еўрапейскі выбар, палітычныя рэформы”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары