На ААТ “Крычаўцаменташыфер” кіраўніцтва прадпрыемства заклікае працаўнікоў прадпрыемства падтрымаць вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыню Крычаўскага райсавета Таццяну Марачкову і збірае подпісы за яе ў працоўны час.
“Мы патрабуем пераменаў!”, “За словам справа, за справай – вынік!” на стэндзе прэтэндэнта ў кандыдаты ці “Мільён працоўных месцаў” на яго майцы – усё агітацыйныя лозунгі? Праваабаронцы патрабуюць тлумачэнняў у звязку з папярэджаннямі акруговых выбаркамаў “за агітацыю” на адрас адных вылучэнцаў і адсутнасці прэтэнзіяў у аналагічнай сітуацыі да іншых.
Старшыня Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай камісіі №32 Андрэй Лаўшук паведаміў незалежнаму назіральніку ад Беларускага Хельскінскага Камітэту (БХК) Анатолю Паплаўнаму, чаму выбары праходзілі і праходзяць выключна на рускай мове.
Нягледзячы на тое, што артыкул прысвечаны семінару-практыкуму на базе Бабруйскага філіялу ААТ "Бабушкина крынка", і ў ім бралі ўдзел іншыя кіраўнікі прадпрыемства і мясцовыя чыноўнікі, у загаловак вынеслі словы менавіта Ігара Кананчука.
Што да асноўных праўладных прэтэндэнтаў на месцы ў новым беларускім парламенце, дык і ў Слуцкім і ў Салігорскім раёнах іх пікеты па зборы подпісаў выбаршчыкаў мелі адзінкавыя выпадкі, былі больш падобнымі на фотасесіі для рэгіянальнай дзяржаўнай прэсы.