Леанід Дубаносаў распавёў пра тое, што яму забаранілі сустракацца з выбаршчыкамі ў вызначаных для гэтага месцах. У прыватнасці, у вёсцы Кажан-Гарадок кіраўнік справамі мясцовага сельвыканкама Галіна Малафейчык не дазволіла такую сустрэчу.
Рыгор Кастусёў патрабуе разгледзець факты парушэнняў выбарчага заканадаўства іншым кандыдатам у дэпутаты, памочнікам прэзідэнта Дзмітрыем Гобаравым, і прыняць рашэнне аб адмене рэгістрацыі Гобарава ў якасці кандыдата ў сувязі з грубейшым парушэннем ім выбарчага заканадаўства.
У Гродне 22 жніўня была разгледжана апошняя скарга на нерэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты. Суддзя абласнога суду Людміла Малючок прыняла рашэнне не на карысць заяўніка – Паўла Станеўскага, кіраўніка абласной арганізацыі Беларускай Партыі левых “Справядлівы свет”.