Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Эка-пікет у падтрымку Юрыя Губарэвіча

Эка-пікет у падтрымку Юрыя Губарэвіча (фота з сацыяльных сетак)
Эка-пікет у падтрымку Юрыя Губарэвіча (фота з сацыяльных сетак)

Незвычайны агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты ад Руху “За свабоду” Юрыя Губарэвіча адбыўся 22 жніўня ў Мінску.

Сябра ініцыятыўнай групы праехаўся па Каліноўскай акрузе №108 на ровары з прычэпам, на якім была размешчана інфармацыя пра кандыдата.

Пра гэта паведаміў на свай старонцы Юрый Губарэвіч:

“Эка-пікет. Першы выезд”

Юрый Губарэвіч

Акрамя таго, Юры Губарэвіч прапануе падтрымаць яго праз выбарчы фонд пад лозунгам “Збіраем разам на Пагоню!”. Кожны, хто ахвяруе грошы і паведаміць пра перавод, атрымае агітацыйную ўлётку - набор налепак.

Раней, намеснік старшыні Руху за свабоду” Алесь Лагвінец, які таксама вылучаўся кандыдатам, але не быў зарэгістраваны, пры зборы подпісаў за сваю кандыдатуру выкарыстоўваў аўтамабіль з нацыянальнай сімволікай.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары